
11 кастрычніка адбылося адкрыццё выставы “Мілая мая Марылька!”, прадастаўленая Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры, філіялам Літаратурнага музея Максіма Багдановіча.
Выстава прысвечана 155-годдзю нараджэння Марыі Мякоты, маці М.Багдановіча, якая нарадзілася ў Ігумені і Дню маці.
Прысутнічалі Кніга Алена Уладзіміраўна, загадчык сектара ўліку і захоўвання фонду філіяла "Літаратурны музей Максіма Багдановіча", Мышкавец Ірына Вітальеўна, вядучы навуковы супрацоўнік сектара ўліку і захоўвання фонду філіяла "Літаратурны музей Максіма Багдановіча", якая правяла экскурсію па выставе. Песні на вершы М.Багдановіча выканала Алеся Сівохіна, мастацкі кіраўнік народнага студэнцкага тэатра "Жывое слова".