
Сёння ў музеі адбыўся круглы стол "Асобы землякоў у гісторыі краіны", прысвечаны гісторыку Анатолю Лютаму і этнографу Янку Круку. У сустрэчы прынялі ўдзел супрацоўнікі "Беларускага гістарычнага часопіса", настаўнікі гісторыі школ раёна, супрацоўнікі музея і бібліятэкі.